top of page

Пра вайну са шведамі

      У 1709 годзе, калі Пётр Вялікі атрымаў вядомую перамогу пад Палтаваю над шведскім каралём Карлам XII, шведы па дарозе назад праходзілі праз Беразіно, абрабавалі і тутэйшых жыхароў. Яны ўварваліся таксама ў царкву, забралі там усё і паставілі ў ёй коней. Некаторыя з шведскіх салдат пачалі былі страляць у абраз святой Параскевы... і за тое... аслеплі.Услед за шведамі прыйшоў атрад рускіх войск, а з ім і сам рускі цар, Пётр Вялікі. Ён асабіста аглядаў аграбленую непрыяцелямі царкву. 

Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі

Паплечнік Кастуся Каліноўскага

Каму не даводзілася прачытаць раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»? Прысвечаны з'явам з жыцця Беларусі напярэдадні паўстання Кастуся Каліноўскага, раман дакладна перадае палітычную атмасферу, сялянскія выступленні, узнікненне першых рэвалюцыйных гурткоў. Усё гэта ў рэшце рэшт прымусіла царызм адмяніць прыгоннае права.

Не кожны ведае пра тое, што ў рамане атрымалі мастацкую перапрацоўку і падзеі, якія адбываліся на Бярэзіншчыне  ў гэты складаны час. Асобныя эпізоды падзей цалкам увайшлі ў раман.

Раман апавядае, як па загаду пана Раўбіча ў падвалах панскага маёнтка выраблялі порах для паўстанцаў, зброю. Сяляне навакольных вёсак лічылі, што пан сябруе з нячыстым, сам займаецца чарадзейніцтвам. Пах серы з падвалаў падмацоўваў іх упэўненасць, як і тое, што па начах быў бачны агеньчык і чуўся звон жалеза.

Названы эпізод сапраўды меў месца на Бярэзіншчыне. I ў першую чаргу ён звязаны з прозвішчам Баляслава Свентаржэцкага і яго маёнткам Багушэвічы. Да XIX стагоддзя Багушэвічы былі ва ўладанні графаў Завішаў, а затым да 1863 года прыватным маёнткам Свентаржэцкіх. У 1875 годзе мястэчка Багушэвічы належала Шалгунову, які атрымаў маёнтак у якасці ўзнагароды ад Аляксандра II.

Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі нарадзіўся ў 1831 годзе ў сям'і памешчыка. Насельніцтва мястэчка выплачвала сваім панам чыншавы падатак, але права землеўласніка праяўлялася вельмі часта.

Паданне сведчыць, што аднойчы ўзімку Свентаржэцкія запрасілі шмат гасцей. Панаехала паноў з усёй акругі. Каб паказаць, як заможна жывуць гаспадары маёнтка, пані Свентаржэцкая захацела наладзіць вясёлую гулянку, пазабавіць гасцей святочнымі выездамі на конях з лёгкімі санкамі, музыкамі і песнямі. Да сялян быў даведзены панскі загад, каб у патрэбны час на двары стаяла 100 запрэжаных коней. Па беднасці сяляне не змаглі да вызначанага тэрміну выканаць загад. Тады разгневаная пані загадала адабраць нарыхтаванае на зіму паліва, пакінуць людзей без цяпла. Набліжаліся маразы. Каб не загінуць ад лютай сцюжы, сяляне сем'ямі пераходзілі да суседзяў, спусцелыя дамы разбіралі на дровы. Праз некаторы час большая частка мястэчка была спалена, а калі прыйшла вясна, «пагарэльцы» шукалі сабе прытулку ў іншым месцы.

КАБ ЗВЯЗАЦЦА З НАМІ,

ТЭЛЕФАНУЙЦЕ ЦІ ПІШЫЦЕ

Тэлефон: +375-17-341-07-77

Народны гісторыка-краязнаўчы музей "Невычэрпная крыніца гісторыі":

history.gymn.25.minsk.edu.by

вул. Чырвонаслабадская, 84

Мінск, Беларусь

© 2018 "Гімназія №25, Мінск"

bottom of page