Для кожнага з нас эпіцэнтр сусвету, пачатак пачаткаў - на роднай зямельцы, у родным краі. Нічога не можа быць смачнейшай за вадзіцу з роднай крыніцы. I ў краязнаўчай скарбонцы, нібы ў крыніцы, так і віруюць народныя песні, казкі, забаўлянкі, паданні родных мясцін. Новы, цікавы пласт краязнаўчых даследаванняў Бярэзіншчыны мы ўзнялі ў сваёй рабоце. Намі абраны фальклорна-тапанімічны арыенцір. Справаздачай аб выніках такога вышуку стал наш сайт "Паданні Бярэзіншчыны".
Кожны горад мае пэўную назву, але як гарады атрымоўваюць гэтыя назвы? Даведацца пра гэта мы змаглі, наведваючы вёскі Бярэзінскага раёна. Старажылы вёсак паведалі нам гісторыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Мы знайшлі дакументальнае пацверджанне некаторым гісторыям, атрымаўшы паданні, запісаныя ад жыхароў Бярэзіншчыны.